Не далі здаць подпісы
18 жніўня сябра аргкамітэта па стварэнню БХД Аляксей Александровіч быў затрыманы міліцыяй, што пазбавіла яго магчымасці падаць дакументы на рэгістрацыю кандыдатам ў дэпутаты.
Здаў подпісы – прыходзь у міліцыю
Вылучэнцу ў кандыдаты ў дэпутаты Мікіту Краснову праз паўгадзіны пасля здачы дакументаў на рэгістрацыю патэлефанавалі з Заводскага РУУС.
У гасцях у Белакоза (фота)
Актывісты Руху «За Свабоду» праведалі знанага беларускага краязнаўца Алеся Белакоза. У верасні спадару Алесю будзе 80.
Затрымалі на мяжы
Уночы пры праходжанні памежнага кантролю на чыгуначным вакзале ў Гродне былі затрыманыя сузаснавальніца Руху “За Свабоду” Арына Лісецкая і актывістка Маладога Фронту Хрысціна Марчук.
Аляксандр Мілінкевіч: “Народ за перамены”
Больш за 200 подпісаў сабраў Аляксандр Мілінкевіч падчас паездак па рэгіёнах як сябра ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад дэмакратычных сіл. Лідэр Руху “За Свабоду” наведаў 24 гарады і прыняў удзел у зборы подпісаў за 32 кандыдатаў.
"Засакрэчаны" ізалятар
У Брэсце будынак, дзе месціцца ізалятар часовага ўтрымання не мае нават адпаведнай шыльды. Актывіст Руху “За Свабоду” Раман Кісляк патрабуе ад начальніка Ленінскага РАУС размясціць каля ІЧУ інфармацыю пра ўстанову.
|
Кім на свабодзе
Вызвалены палітвязень Андрэй Кім. Гэта стала вядома ад яго маці, якая некалькі хвілін таму пазваніла ў бабруйскую калёнію, дзе ён утрымліваўся. Там ёй паведамілі, што Андрэй быў вызвалены сёньня.
Актывіст Руху падаў скаргу ў ЦВК
Праваабаронца, назіральнік ад БХК Павал Наздра паскардзіўся на Мазырскую акруговую камісію, якая адмовілася даваць інфармацыю пра хаду выбарчай кампаніі.
Улады баяцца прадстаўнікоў апазіцыі
Адбылося паседжанне Гарадоцкага райвыканкама, на якім зацверджаліся склады участковых камісій. Пры запэўніванні Аляксандра Лукашэнкі і Лідзіі Ярмошынай, што выбары будуць дэмакратычнымі Гарадоцкі райвыканкам не уключыў у склад участковых камісій вядомых актывістаў апазіцыі – Леаніда Гаравога і Пятра Куцкіна.
|