Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі



Кампанія За Свабодныя выбары


News in English



Свабода – гэта...

Галоўная навіна
Вызвалілі Сяргея Парсюкевіча (дадаліся фотаздымкі)

Сёння вызвалілі з турмы палітзняволенага Сяргея Парсюкевіча. Пра гэта паведаміла яго жонка Наталля Парсюкевіч.

 далей...

Навiны Руху
Медыi пра Рух
19/08/2008

Не далі здаць подпісы

18 жніўня сябра аргкамітэта па стварэнню БХД Аляксей Александровіч быў затрыманы міліцыяй, што пазбавіла яго магчымасці падаць дакументы на рэгістрацыю кандыдатам ў дэпутаты.

19/08/2008

Актывісты Руху пачысцяць раку

З 23 па 27 жніўня 2008 году па раце Пліса пройдзе экалагічны сплаў з прыборкай паверхневага смецця.

19/08/2008

Мілінкевіч сустрэўся з кіраўніком назіральнікаў АБСЭ

Лідер Руху “За Свабоду” распавёў кіраўніку місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ Герту Арэнсу пра хаду выбарчай кампаніі ў Беларусі.

18/08/2008

Здаў подпісы – прыходзь у міліцыю

Вылучэнцу ў кандыдаты ў дэпутаты Мікіту Краснову праз паўгадзіны пасля здачы дакументаў на рэгістрацыю патэлефанавалі з Заводскага РУУС.

18/08/2008

У гасцях у Белакоза (фота)

Актывісты Руху «За Свабоду» праведалі знанага беларускага краязнаўца Алеся Белакоза. У верасні спадару Алесю будзе 80.

18/08/2008

Затрымалі на мяжы

Уночы пры праходжанні памежнага кантролю на чыгуначным вакзале ў Гродне былі затрыманыя сузаснавальніца Руху “За Свабоду” Арына Лісецкая і актывістка Маладога Фронту Хрысціна Марчук.

18/08/2008

Аляксандр Мілінкевіч: “Народ за перамены”

Больш за 200 подпісаў сабраў Аляксандр Мілінкевіч падчас паездак па рэгіёнах як сябра ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад дэмакратычных сіл. Лідэр Руху “За Свабоду” наведаў 24 гарады і прыняў удзел у зборы подпісаў за 32 кандыдатаў.

18/08/2008

"Засакрэчаны" ізалятар

У Брэсце будынак, дзе месціцца ізалятар часовага ўтрымання не мае нават адпаведнай шыльды. Актывіст Руху “За Свабоду” Раман Кісляк патрабуе ад начальніка Ленінскага РАУС размясціць каля ІЧУ інфармацыю пра ўстанову.

17/08/2008

Мілінкевіч сустрэўся з выбарцамі чатырох акругаў Мінска

Лідэр Руху “За Свабоду” удзельнічаў у пікетах па збору подпісаў за дэмакратычных вылучэнцаў у кандыдаты Палаты прадстаўнікоў Аляксандра Макаева, Юрася Карэтнікава, Алеся Міхалевіча і Віктара Янчурэвіча.

20/08/2008, nn.by

Кім на свабодзе

Вызвалены палітвязень Андрэй Кім. Гэта стала вядома ад яго маці, якая некалькі хвілін таму пазваніла ў бабруйскую калёнію, дзе ён утрымліваўся. Там ёй паведамілі, што Андрэй быў вызвалены сёньня.

20/08/2008, naviny.by

Брэсцкі актывіст Андрэй Шарэнда падаў скаргу ў Вярхоўны суд

Брэсцкі актывіст апазіцыі Андрэй Шарэнда, аштрафаваны за ўдзел 21 студзеня ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Мінску, звярнуўся са скаргай у Вярхоўны суд.

20/08/2008, racyja.com

У Кобрыне Аляксандр Мех праз суд патрабуе аднавіць яго на працы

20 жніўня ў судзе Кобрынскага раёну адбываецца судовае паседжанне па заяве прэтэндэнта ў кандыдаты дэпутата Палата прадстаўнікоў, сябра партыі БНФ Аляксандра Меха па ўзнаўленні яго на працы і ў выплаце маральнай шкоды ў памеры 1 мільёна рублёў.

19/08/2008, naviny.by

Актывіст Руху падаў скаргу ў ЦВК

Праваабаронца, назіральнік ад БХК Павал Наздра паскардзіўся на Мазырскую акруговую камісію, якая адмовілася даваць інфармацыю пра хаду выбарчай кампаніі.

18/08/2008, www.charter97.org

Адвакатка Сяргея Парсюкевіча спадзяецца на яго хуткае вызваленне

«Я вельмі спадзяюся, што памілаванне Аляксандра Казуліна стане прадметам разгляду судовай справы і над Сяргеем Парсюкевічам, прычым у самы бліжэйшы час», — заявіла адвакат віцебскага прадпрымальніка Вера Страмкоўская.

18/08/2008, naviny.by

Еўракамісар Ферэра-Вальднэр разлічвае на вызваленне ўсіх палітзняволеных

Прадстаўнік Еўразвязу вітае вызваленне Аляксандра Казуліна і разлічвае на хуткае вызваленне Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.

18/08/2008, racyja.com

У Карэтнікава ў 10-ты раз узялі адбіткі пальцаў

Юрый Карэтнікаў, прэтэндэнт ў кандыдаты па Паўднёва-Заходняй акрузе № 99, паведаміў, што з цягам выбарчай кампаніі ціск на яго узмацняецца.

17/08/2008, svaboda.org

Мілінкевіч: “Казулін узмоцніць дэмакратычны рух”

Лідэр незарэгістраванага руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч вітае вызваленьне Аляксандра Казуліна.

15/08/2008, Гарадок

Улады баяцца прадстаўнікоў апазіцыі

Адбылося паседжанне Гарадоцкага райвыканкама, на якім зацверджаліся склады участковых камісій. Пры запэўніванні Аляксандра Лукашэнкі і Лідзіі Ярмошынай, што выбары будуць дэмакратычнымі Гарадоцкі райвыканкам не уключыў у склад участковых камісій вядомых актывістаў апазіцыі – Леаніда Гаравога і Пятра Куцкіна.

15/08/2008, beloruspartizan.org

Віктар Карнеека: Цяпер наша задача – данесці праўду пра “сумленныя і адкрытыя выбары”

Па папярэдніх дадзеных, Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы вылучылі ў склад участковых выбарчых камісій каля 1300 чалавек.

Каляндар падзеяў

 

20 жніўня

10.00 Кобрын. Раённы суд (Інтэрнацыянальная, 28)

Разгляд скаргі Аляксандра Меха на звальненне